Сістэма з'яўляецца працуючай і ў стане развіцця. На гэтай старонцы Вы знойдзеце спіс некаторых магчымасцяў сістэмы:
У агульных рысах
- Спраектаваная з улікам дасягненняў сучаснай педагогікі (акцэнт на ўзаемадзеянне паміж вучнямі, абмеркаванні);
- Прыдатная як для навучання на адлегласці, так і для вочнага (запіс на курсы, расклады, журнал)
- Простая, лёгкая, эфектыўная, сумяшчальніная сістэма;
- Простае ладаванне на любую платформу, што якая падтрымлівае PHP. Для працы неабходна толькі адна база дадзеных;
- Поўная абстракцыя базы дадзеных (падтрымлівае MySQL, PostgreSQL, MSSQL, Oracle, Interbase, Foxpro, Access, ADO, Sybase, DB2 і ODBC);
- Зроблены акцэнт на абароне (шыфраваныя сесіі SSL, аўтэнтыфікацыя з LDAP-, IMAP-, POP3-, NNTP- сэрвераў).
Кіраванне сайтам
- Модульны, лёгка мадыфікуемы дызайн.
- Далучаемыя моўныя пакеты дазваляюць дамагчыся поўнай лакалізацыі. На дадзены момант падтрымліваюцца 20 моваў (улучна беларуская).
- Добра дакументаваны код пад GPL-ліцэнзіяй – модульны і лёгка мадыфікуецца.
Кіраванне карыстальнікамі
- Мінімальнае ўмяшальніцтва адміністратара пры захаванні высокай бяспекі;
- Простая інтэграцыя з існуючымі сістэмамі аўтэнтыфікацыі:
- На аснове электроннай пошты: студэнт можа стварыць свой рэгістрацыйны запіс. Адрас электроннай скрынкі спраўджываецца спраўджваецца праз пацверджанне
- LDAP-метад: акаўнты могуць спраўджвацца на сэрверы. Адміністратар можа даваць указанні, якія палі выкарыстоўваць
- IMAP,POP,NNTP: рэгістрацыйныя запісы спраўджваюцца на паштовым сэрверы або сэрверы навінаў. Падтрымліваюцца SSL і TLS.
- Знешняя база дадзеных: любая база дадзеных, што утрымлівае як мінімум 2 палі, можа выкарыстоўвацца ў якасці знешняй крыніцы аўтэнтыфікацыі.
- Настаўнік можа дадаць "кодавае слова" для сваіх курсаў, каб прадухіліць наведванне курсаў асобамі звонку. Ён можа перадаваць студэнтам ключ падчас асабістай размовы, з дапамогай электроннай пошты і д.п.
- Студэнты могуць рэдагаваць свае рэгістрацыйныя запісы (фотаздымкі, асабістыя дадзеныя, рэквізіты
- Кожны карыстальнік можа пазначыць свой лакальны час, пры гэтым усе даты ў сістэме будуць пераведзены для яго на мясцовы час (час паведамленняў у форумах, тэрміны выканання заданняў, д.п.).
Кіраванне курсамі
- Падтрымліваюцца розныя структуры курсаў: "каляндарны", "форум", "дрэва"
- Багаты набор модуляў-складнікаў для курсаў - Форум, Рабочы сшытак, Тэст, Рэсурс, Апытанне, Анкета, Практыкум.
- Змены, што адбыліся на курсе з часу апошняга ўваходу карыстальніка ў сістэму, могуць адлюстроўвацца на першай старонцы курса.
- Амаль усе тэксты, якія набіраюцца, а таксама рэсурсы, паведамленні на форум, запісы ў сшыткі і д.п. - могуць рэдагавацца ўбудаваным RichText-рэдактарам
- Усе адзнакі (з Форумаў, Працоўных сшыткаў, Тэстаў і Заданняў) могуць быць сабраныя на адной старонцы (або ў выглядзе файла)
- Даступная поўная справаздача па ўваходах карыстальніка ў сістэму і рабоце, з графікамі і дэталямі працы над рознымі модулямі (апошні ўваход, колькі разоў прачытана, паведамленні, запісы ў сшытках)
- Электронныя рассылкі навінаў, форумаў, адзнак і каментароў настаўнікаў.
модуль Заданне
- Для Заданняў могуць вызначацца тэрміны здачы, максімальная адзнака і фармат адказу;
- Студэнты могуць запампоўваць адказы на заданне (у зададзеным фармаце) на сэрвер, дзе аўтаматычна занатоўваецца час адказу (настаўнік бачыць, якія работы здадзеныя пасля заканчэння тэрміну);
- Кожнае заданне можна вылучыць у форум, у якім будзе ўдзельнічаць увесь клас (ставіць адзнакі і каментаваць);
- Каментары настаўніка дапісваюцца пад заданнем для кожнага студэнта (копіі каментара дасылаюцца электроннай поштай);
- Настаўнік можа дазволіць студэнтам уносіць змены ў свае адказы, для паўторнай ацэнкі.
модуль Апытанне
- Можа быць скарыстаны для таго, каб студэнты прагаласавалі за што-небудзь, або для атрымання каментароў ад кожнага студэнта;
- Настаўнік бачыць вынікі ў выглядзе табліцы вучань - выбар.
модуль Форум
- Даступныя розныя тыпы форумаў ("толькі для настаўнікаў", "форум навінаў", "адкрыты для ўсіх" і інш.)
- Да кожнага паведамлення далучаецца фотаздымак аўтара
- Карыстальнік можа выбіраць, ў якім выглядзе яму будуць паказваць паведамленні форума («плоскі»\«дрэва», сарціроўка
- Карыстальнікі могуць падпісацца на індывідуальныя форумы (будуць атрымліваць паведамленні праз электронную пошту, або настаўнікі могуць у абавязковым парадку падпісаць на форум усіх
- Настаўнікі могуць забараніць карыстальнікам адказваць у форуме (форумы навінаў).
модуль Рабочы сшытак
- Рабочы сшытак - гэта прыватны кантакт паміж настаўнікам і вучнем
- Настаўнік можа ацэньваць кожны запіс у сшытку для ўсёй групы адначасова ў зручнай web-абалонцы на адной старонцы
- Каментар настаўніка дадаецца да запісу ў сшытку, і паведамленне пра гэта дасылаецца праз email.
модуль Тэст
- Настаўнік можа ў web-абалонцы стварыць базу дадзеных, якая ўтрымлівае пытанні для шматразовага выкарыстання ў розных тэстах
- Тэсты аўтаматычна ацэньваюцца (і могуць быць пераацэнены пры змяненні "вартасці" пытанняў)
- Тэсты могуць мець абмежаванні па часе
- На выбар настаўніка, тэставанне па адным матэрыяле могуць праводзіцца некалькі разоў, могуць быць паказаныя каментары да адказаў і/або правільныя адказы.
- Пытанні могуць утрымліваць HTML-тэкст і карцінкі.
- Пытанні, што прапаноўваюць выбар з варыянтаў адказаў могуць мець як адзін правільны адказ, так і некалькі.
- Падтрымліваюцца пытанні з адказам у выглядзе слова або фразы
- Падтрымліваюцца пытанні, якія маюць альтэрнатыву (дакладна/недакладна)
модуль Ресурс
- Падтрымлівае любы кантэнт у электронным выглядзе;
- Файлы могуць быць або запампаваны выкладчыкам і захоўвацца на сэрверы, або стварацца "па ходзе п'есы", выкарыстоўваючы web-формы (тэкст або HTML);
- Тыпы рэсурсаў:
- HTML-тэкст;
- Спасылка - спасылка на артыкул у журнале або кнізе;
- Запампаваны файл - адлюстроўвае любы файл, які Вы запампавалі для курса;
- Web-спасылка - URL спасылка;
- Web-старонка - працуе аналагічна Web-спасылцы, за выключэннем таго, што рэсурс адчыняецца ў фрэйме (інтэгруецца з сайтам);
- Знешняя праграма, якая на ўваходзе прымае інфармацыю аб карыстальніку і курсе.
модуль Анкета
- Убудаваныя анкеты могуць быць скарыстаныя для тэставання класаў;
- Складаецца онлайнавая справаздача па анкетах, якая ўтрымлівае графікі.
- Дадзеныя могуць быць зпампаваны ў Excel-фармаце або ў выглядзе CSV-файла;
- Абалонка анкет прадухіляе частковае запаўненне;
- Па запаўненні анкеты студэнт можа атрымаць прыведзеныя да сярэдняга паказчыка вынікі агульнага апытання.
Version: $Id$