Сістэма МААНС (Модульная аб'ектна-арыентаваная навучальная сістэма) з'яўляецца пакетам праграмнага забеспячэння для стварэння курсаў навучання на адлегласці і web-сайтаў. Гэты праект, які працягвае развівацца, быў створаны для падтрымкі і даследаванняў тэорыі "social constructionist framework of education".
Сістэма распаўсюджваецца на бязвыплатнай аснове, як Open Source-праект, па ліцензіі GNU GPL (у некалькіх словах: Вам дазволена капіяваць, выкарыстоўваць і змяняць код).
Сістэма можа працаваць на любым камп'ютэры, на якім працуе PHP, і падтрымлівае практычна любую базу дадзеных (у прыватнасці, MySQL).