Шкалы

Вядоўца можа ствараць новыя, нестандартныя шкалы ацэньвання, якія могуць быць скарыстаныя ў далейшым для выстаўлення адзнак у любой складаючай частцы курса.

Шкала павінна мець назву, якая дакладна апісвае шкалу: яна павінна мець відавочную сістэму ацэньвання, а таксама кнопкі дапамогі ў адпаведнасці з кантэкстам.

Сама шкала акрэсленая з дапамогай упарадкаванай ведамасці ацэньвання. Пачаць трэба з самай негатыўнай, а закончыць самай пазітыўнай ацэнкай. Наступныя пазіцыі павінны быць аддзяляцца коскамі. Напрыклад:

Недастатковы, Дапушчальны, Дастатковы, Добры, Вельмі добры, Надзвычайны

Шкала павінна таксама мець дакладнае апісанне ўсіх адзнак, а таксама спосабы іх ужывання. Гэтае апісанне будзе даступнае на старонках дапамогі як для вядоўцаў так і для студэнтаў.

Дадаткова можа быць некалькі "Стандартных" шкал, якія вызначаюцца адміністратарам. Яны будуць даступныя на ўсіх курсах у межах гэтага сэрвісу.