Пішыце правільна

Пры напісанні тэксту, старайцеся ўлічваць спецыфіку чытачоў.

Тлумачце Вашыя ідэі як мага ясней, каб пазбегнуць неразумення. Самае простае, што Вы можаце зрабіць - гэта імкнуцца не выкарыстоўваць вялікую колькасць слоў, калі досыць аднаго.

Пажадана, каб Вашыя паведамленні на форумы былі кароткімі і не адхіляліся ад тэмы. Магчыма, замест аднаго вялікага паведамлення, які змяшчае некалькі тэмаў для абмеркаванняў, будзе лепей напісаць некалькі кароткіх (яны нават могуць знаходзіцца на розных форумах).

Рэдагуйце тэкст, калі лічыце гэта неабходным. Нават у паведамленнях на форум у Вас ёсць 30 хвілінаў, для таго, каб выправіць паведамленне пасля адпраўкі.

Адказваючы іншым, паспрабуйце падумаць пра цікавыя пытанні, якія Вы маглі б задаць. Гэта дапаможа Вам і Вашаму апаненту задумацца над аб'ектам абмеркавання.

Больш інфармацыі пра пастаноўку пытанняў

Больш інфармацыі наконт чытання