Элементы курса
Сістэма валодае вялікай разнастайнасцю элементаў, якія могуць быць выкарыстаныя для стварэння курсаў любога тыпу.
Форум
Форумы - месца, дзе адбываюцца ўсё абмеркаванні. Форумы могуць мець розную структуру і ўтрымліваць ацэнкі для паведамленняў. Паведамленні форумаў могуць быць убачанымі ў чатырох розных фарматах і ўтрымліваць дадатковыя файлы. Удзельнік, які падпісаўся на форум, будзе атрымліваць копіі новых паведамленняў праз e-mail.
Рабочы сшытак
Настаўнік просіць студэнтаў выказацца на вызначаную тэму, і студэнт можа рэдагаваць і паляпшаць свой адказ са часам. Адказы з'яўляюцца прыватнымі і іх можа пабачыць толькі настаўнік, які можа зрабіць каментар і паставіць адзнаку кожнаму запісу. Звычайна аднаго сшытка ў тыдзень дастаткова.
Рэсурс
Рэсурсы - гэта інфармацыя, якую настаўнік жадае даць у сваім курсе.
Заданне
Заданні дазваляюць настаўніку напісаць пытанне, на якое ў будучым ён атрымае адказ ад вучняў у выглядзе файла запампаванага на сэрвер. Сістэма прадстаўляе магчымасць настаўніку ставіць адзнакі за атрыманы адказ.
Тэст
Гэты модуль дазваляе настаўніку стварыць набор тэставых пытанняў. Пытанні могуць быць: з некалькімі адказамі, з выбарам дакладна/не дакладна, або якія прадугледжваюць кароткі тэкставы адказ. Усе пытанні захоўваюцца ў базе дадзеных і могуць быць у будучым скарыстаныя ізноў у гэтым жа курсе (або ў іншых). Студэнтам можна дазволіць праходзіць тэст некалькі разоў, пры гэтым кожная спроба аўтаматычна ацэньваецца. Тэсты могуць паказваць правільныя адказы або проста адзнаку.
Апытанне
Апытанне дазваляе настаўніку задаць пытанне і атрымаць на яго адказ ад сваіх вучняў. Адно з яго прызначэнняў - праводзіць галасаванне сярод вучняў.
Апытальнік
Апытальнікі створаныя для таго, каб даведацца пра стаўленне вучняў да навучання (у прыватнасці - да адлеглага).