Справаздачы па актыўнасці

Справаздачы па актыўнасці даступныя кожнаму хто бярэ ўдзел у курсе. Гэтыя справаздачы ўтрымліваюць ведамасці доступу карыстальніка, а таксама інфармацыю, якая датычыцца актыўнасці карыстальніка.

Настаўнік заўсёды мае доступ да тых справаздачаў, націскаючы кнопку на старонцы дзе змешчаны профіль дадзенага студэнта.

У сваю чаргу доступ студэнтаў да гэтых справаздачаў кантралюецца настаўнікам. У выпадку некаторых курсаў магчымасць такога доступу можа аказаць вельмі вялікую паслугу, таму што гэта пакажа студэнту ягоныя высілкі і ўнёсак у онлайн працы. Аднак у выпадку некаторых курсаў доступ студэнтам можа быць абмежаваны. Больш таго, доступ студэнтаў да гэтых справаздачаў выкліча дадатковае абцяжарванне сэрверу, што ў выпадку шматлікіх класаў ці доўгіх курсаў можа схіліць адміністратара да дэактывацыі дадзенай функцыі.