mirror of
https://github.com/moodle/moodle.git
synced 2025-02-22 10:57:20 +01:00
51 lines
6.2 KiB
HTML
51 lines
6.2 KiB
HTML
<!DOCTYPE html PUBLIC "-//W3C//DTD XHTML 1.0 Transitional//EN"
|
||
"http://www.w3.org/TR/xhtml1/DTD/xhtml1-transitional.dtd">
|
||
<html xmlns="http://www.w3.org/1999/xhtml">
|
||
<head>
|
||
|
||
<title>Moodle Docs: Philosophy</title>
|
||
<link rel="stylesheet" href="docstyles.css" type="text/css" />
|
||
<meta http-equiv="content-type" content="text/html; charset=windows-1251" />
|
||
</head>
|
||
<body>
|
||
|
||
<h1>Філасофія</h1>
|
||
<blockquote>
|
||
<p>Праект і далейшае развіццё сістэмы Moodle будуюцца на адмысловай філасофіі навучання, вобразе мыслення, які коратка можна назваць "<em>сацыяльная канструктыўная педагогіка</em>". (Некаторыя навукоўцы, магчыма, ужо падумалі: "чарговая бязглуздзіца з адукацыі ў галіне праграмнага забеспячэння" і пацягнуліся да мышкі, але, калі ласка, прачытайце да канца – гэта можа апынуцца карысным для любой галіны!).</p>
|
||
<p>Аперуючы простымі тэрмінамі і раскрыўшы <strong>чатыры асноўныя паняцці</strong> , якія хаваюцца за дадзенай фразай, мы паспрабуем растлумачыць, што яна азначае. Улічыце, што кожнае з паняццяў уяўляе адно меркаванне з велізарнай колькасці разнастайных даследаванняў, а таму можа падацца не зусім пераканаўчымі, калі Вы ўжо чыталі аб гэтым раней.</p>
|
||
<p>Калі ж гэтыя паняцці для вас новыя, тады цалкам верагодна, што гэтыя ідэі спачатку будзе складана зразумець. Рэкамендуем Вам прачытаць іх больш уважліва і ўзгадаць уласны досвед вывучэння чаго б то ні было.<br />
|
||
</p>
|
||
<h3>1. Канструяванне</h3>
|
||
<blockquote>
|
||
<p>Гэта паняцце сцвярджае, што людзі актыўна <strong>выбудоўваюць</strong> новыя веды па меры ўзаемадзеяння з навакольным светам.</p>
|
||
<p>Усё, што Вы чытаеце, бачыце, чуеце, адчуваеце, да чаго датыкаецеся, праходзіць выпрабаванне ўсімі раней набытымі ведамі. Калі гэтая новая інфармацыя аказваецца жыццяздольнай, то яна здольная сфармаваць у Вас новыя веды. Веды ўмацоўваюцца, калі Вы з поспехам карыстаецеся імі у больш шырокім Вашым асяроддзі. Вы не проста блок памяці, які пасіўна "паглынае" інфармацыю, і веды не могуць быць проста перададзены Вам шляхам чытання або праслухоўвання інфармацыі.</p>
|
||
<p>Мы не гаворым, што Вы не можаце навучыцца чаму-небудзь ў выніку чытання інфармацыі з Web-старонкі або прагляду лекцыі. Вядома, можаце. Мы проста падкрэсліваем, што пры навучанні мае месца больш інтэрпрэтацыя, чым простая перадача інфармацыі ад аднаго мозга іншаму.<br />
|
||
</p>
|
||
</blockquote>
|
||
<h3>2. Канструктывізм</h3>
|
||
<blockquote>
|
||
<p>Сэнс гэтага паняцця ў сцвярджэнні пра тое, што навучанне асабліва эфектыўна, калі навучэнец стварае нешта для перадачы досведу іншым. Навучэнец выбудоўвае маўленчыя паведамленні, інтэрнэт-паведамленні, больш складаныя артэфакты, як, прыкладам, твор выяўленчага мастацтва, дом або камплект праграмнага забеспячэння.</p>
|
||
<p>Напрыклад, Вы можаце прачытаць гэтую старонку некалькі разоў, але ўжо заўтра нічога не будзеце памятаць. Тым не менш, калі б Вы паспрабавалі растлумачыць гэтыя ідэі камусьці яшчэ сваімі словамі або падрыхтаваць слайды, якія ілюструюць гэтыя паняцці, то гарантуем Вам, што Вы самі дабіліся б лепшага разумення гэтых паняццяў. Таму людзі і вядуць запісы падчас лекцый, нават калі ніколі не вяртаюцца да яго ў далейшым.<br />
|
||
</p>
|
||
</blockquote>
|
||
<h3>3. Сацыяльны канструктывізм</h3>
|
||
<blockquote>
|
||
<p>Сацыяльны канструктывізм падымае ўжо згаданыя паняцці да ўзроўню сацыяльнай групы, чальцы якой у супрацоўніцтве ствараюць малую культуру сумесных артэфактаў, вынікаў дзейнасці, якія маюць агульныя значэнні. Калі хтосьці пагружаецца ў падобную культуру, ён знаходзіцца ў бесперапынным працэсе навучання на розных узроўнях, з'яўляючыся часткай гэтай культуры.</p>
|
||
<p>Простым прыкладам з'яўляецца кубак. Гэты прадмет можа выкарыстоўвацца для тысячы розных мэтаў, але яго форма мае на ўвазе наяўнасць нейкага "ведання" аб захоўванні вадкасцяў. Больш складаны прыклад – анлайн-курс. Тут не толькі "формы" інструментарыя паказваюць на то, як павінен працаваць такі курс, але і праца і тэксты, створаныя ў групе ў цэлым дапамогуць устанавіць, як кожны ўдзельнік курса дзейнічае ў складзе групы.<br />
|
||
</p>
|
||
</blockquote>
|
||
<h3>4. Звязанае і самастойнае</h3>
|
||
<blockquote>
|
||
<p>Гэтая канцэпцыя дае больш глыбокі дослед матывацыі паводзінаў асобных людзей у працэсе дыскусіі. <strong>Самастойныя пазнанне</strong> – гэта калі хтосьці стараецца заставацца аб'ектыўным і засноўвацца на фактах. Ён мае схільнасць абараняць уласныя меркаванні, карыстаючыся логікай для знаходжання слабых месцаў у меркаваннях апанента. <strong>Звязаныя пазнанне</strong> ўяўляе сабой больш эмацыйны падыход, які дапускае суб'ектыўнасць. Пры гэтым чалавек стараецца слухаць і задаваць пытанні для разумення іншага пункту гледжання. <strong>Сканструяванае пазнанне</strong> – гэта калі чалавек карыстаецца абодвума з вышэйпададзеных падыходаў і здольны вылучыць які-небудзь з іх, як найбольш прыдатны да бягучай сітуацыі.</p>
|
||
<p>У цэлым, здаровая колькасць звязаных паводзінаў у складзе згуртавання навучэнцаў – гэта магутны стымул для навучання, паколькі ён не толькі аб'ядноўвае людзей, але і спрыяе з'яўленню глыбейшых разважанняў і перагляду існуючых перакананняў.</p>
|
||
</blockquote>
|
||
<hr />
|
||
<p>Абдумванне гэтых пытанняў дапаможа Вам сфакусавацца больш на тым досведзе, які можа апынуцца карысным для вучобы з пункту гледжання навучэнца, чым на публікацыі і ацэнцы інфармацыі, якой яны павінны валодаць, паводле Вашага пункту гледжання. Гэта таксама дапаможа Вам зразумець, як кожны ўдзельнік курса можа быць адначасова настаўнікам і навучэнцам. Як настаўнік Вы зможаце перастаць быць проста "крыніцай ведаў" і ператворыцеся ў натхняльніка, у ролевую мадэль для класа. Г. зн. Вы будзеце звязаныя са студэнтамі на індывідуальным узроўні, працуючы з іх канкрэтнымі запатрабаваннямі. Вы будзеце мадэраваць дыскусіі і работу такім чынам, каб накіроўваць студэнтаў у цэлым да дасягнення вучэбных мэтаў групы.</p>
|
||
<p>Безумоўна Moodle не навязвае такі тып паводзінаў, але гэта яго лепшая ўласцівасць у сэнсе падтрымкі працэсу навучання. У будучыні па меры стабілізацыі тэхнічнай інфраструктуры Moodle, далейшыя пераўтварэнні ў галіне педагагічнай падтрымкі стануць асноўным напрамкам у развіцці сістэмы Moodle.</p>
|
||
</blockquote>
|
||
<hr />
|
||
<p align="center"><font size="1"><a href="." target="_top">Дакументацыя Moodle</a></font></p>
|
||
<p align="center"><font size="1">Version: $Id$</font></p>
|
||
</body>
|
||
</html>
|