moodle/lang/be/help/quiz/formatctm.html
39 lines
5.8 KiB
HTML
Raw Blame History
This file contains ambiguous Unicode characters
This file contains Unicode characters that might be confused with other characters. If you think that this is intentional, you can safely ignore this warning. Use the Escape button to reveal them.
Імпарт файлаў з CTM ("Course Test Manager")
Course Test Manager гэта праграмнае забеспячэнне напісанае Course Technology. Зараз яно ўжо не развіваецца актыўна Course Technology. Ён заменены новым менеджэрам тэстаў ExamVіew. Ніколі не існавала агульнага фармату, які б рабіў магчымым экспарт гэтага фармату з банкаў тэстаў CTM у іншыя супольныя фарматы тэстаў. Менавіта таму быў напісаны гэты модуль.
Каб атрымаць магчымасць імпартаваць пытанні CTM, трэба мець інсталяцыю CTM у сістэме Wіndows і доступ да MS Access. Каб атрымаць доступ да дадзеных патрэбны два файлы:
System.mda Гэты файл знаходзіцца ў галоўным каталогу CTM. У жаргоне MS Access, ён акрэсліваецца як "Сістэмная база дадзеных" (анг. "System Database").
ctm.mdb гэта база дадзеных, якая ўключае тэкставыя пытанні. Існуе адна такая база для кожнага курса, закладзенага ў CTM. Гэты файл можна знайсці ў каталогу на адзін узровень ніжэй, чым інсталяцыя CTM.
Працэс імпартавання пытанняў розны і залежыць ад таго ці Moodle дзейнічае ў сістэме Lіnux ці Wіndows. Незалежна ад таго, дзейнічае Moodle на Lіnux або не, трэба мець доступ да камп'ютэра , які дзейнічае ў сістэме Wіndows, каб мець доступ да файлаў MS Аccess.
Працэс імпартавання больш просты на Moodle, што дзейнічае ў Wіndows. Усё, што трэба зрабіць, каб перанесці файлы, гэта:
Скапіяваць файл system.mdа ў каталог moodle. Не мае значэння, у які курс будзе скапіяваны файл, паколькі Moodle знойдзе яго ў любым выпадку.
Ствары свой уласны тэст і перайдзі ў секцыю "Імпартуй пытанні з файла". Выберы ctm.mdb як файл для імпарту. Калі гэта аперацыя выканана правільна, то ўбачыш чарговы экран, які дазволіць табе выбраць падкатэгорыі пытанняў для пераносу. Нагодай для арганізацыі менавіта такога працэсу імпарту з’яўляецца факт, што банкі тэстаў CTM часта ўключаюць вельмі вялікую колькасць пытанняў, якія згрупаваны акрэсленым чынам.
Каб правесці імпарт на платформе Moodle заладаванай на Linux патрэбнае дадатковае праграмнае забеспячэнне пад назвай ODBC Socket Server. Каб мець магчымасць імпартаваць файлы баз дадзеных CTM на Lіnux, трэба спачатку сцягнуць гэту праграму і ўстанавіць яе на камп'ютэр, на якім ужо ёсць база дадзеных CTM (у гэтым камп'ютэры мусіць быць Wіndows глядзі вышэй). Аднак не паступай згодна з інтуітыўнымі крокамі інсталяцыі ODBC Socket Server Installation. Яны больш складаныя, чым трэба. Замест гэтага, каб устанавіць гэту праграму ў сістэме Wіndows, выканай наступныя захады:
У сістэме Wіndows распакуй зпампаваную праграму са старонкі
Скапіюй файл ODBCSocketServer.exe у выбраную лакалізацыю, такую напр. як каталог Progrаm Fіles.
Устанаві ODBC Socket Server як Паслугу (Servіce), выкарыстаўшы наступную каманду запісаную ў спісе даручэнняў або ў меню Пуск:
Адкрый Паслугі: Старт->Устаноўка->Панель кіравання->Адміністрацыйны інструмент->Паслугі, або клікнуўшы правай клавішай на абразок Мой камп'ютэр, Кіраванне, выберы на правай панелі Паслугі і Аплікацыі->Паслугі.
Можаш ісці больш кароткім шляхам, запісаўшы ў вакне Пуск.
Паслугі знайдзі і клікні правай клавішай на ODBC Socket Server і выберы каманду Старт. У гэты момант статус гэтай паслугі павінен замяніцца на "Запушчана". Май на ўвазе, што можна затрымаць або зусім выключыць гэту паслугу пасля таго, як закончыцца працэс імпартавання файлаў.
Спраўдзі, ці даступныя файлы system.mdа і ctm.mdb, і што ўстаноўлены таксама MS Аccess ODBC drіver. Ён павінен быць устаноўлены разам з стандартнай інсталяцыяй Wіndows. Варта праверыць, таксама выбраўшы Панель кіравання ->
Адміністрацыйныя інструменты -> Крыніцы дадзеных (ODBC) і клікнуўшы на "Кіраванне". Затым пераканайся , дзе ўстаноўлены файлы CTM і знайдзі файл system.mdа і базу дадзеных ctm.mdb з якой маеш намер пераносіць пытанні. Запішы поўны шлях доступу да гэтых файлаў а таксама адрас ІP і назву сэрвера Wіndows. Гэта інфармацыя будзе патрэбна падчас працэсу імпартавання.
Зараз ты падрыхтаваны да таго, каб распачаць працэс пераносу комплексу пытанняў у moodle. Ствары свой уласны тэст і перайдзі ў секцыю "Імпартуй пытанні з файла". І Ў ГЭТЫМ МЕСЦЫ ІНАКШ БУДЗЕ ВЫГЛЯДАЦЬ ГЭТЫ ПРАЦЭС У LІNUX
ТРЭБА ВЫБРАЦЬ ЯКІ-НЕБУДЗЬ ФАЙЛ (НАЙЛЕПШ НОВАСТВОРАНЫ)У ПОЛІ, АДКУЛЬ ГЭТЫ ФАЙЛ ТРЭБА ПЕРАНЕСЦІ, КАБ ПАЧАЦЬ ПРАЦЭС ІМПАРТУ. ГЭТЫ ФАЙЛ НЕ БУДЗЕ ПЕРАЎТВОРАНЫ ГЭТА ТОЛЬКІ ПЭЎНАЯ ЎМОВА, КАБ "АШУКАЦЬ" СІСТЭМУ. ТОЛЬКІ НА НАСТУПНАЙ СТАРОНЦЫ ЎКАЖАШ АДПАВЕДНЫ ФАЙЛ. На наступнай старонцы трэба напісаць назву камп'ютэра, на якім устаноўлены ODBC Socket Server, а таксама шлях доступу да сістэмнай базы дадзеных і базы дадзеных CTM. Запішы гэту інфармацыю і клікні на "Злучыцца з сэрверам". Калі ўсё было запісана правільна, з'явіцца спіс, з якога можна будзе выбраць падкатэгорыі пытанняў, якія можна перанесці з гэтай базы дадзеных. Нагодай такога вырашэння з’яўляецца ўжо вядомы факт, што банкі дадзеных CTM часта ўтрымліваюць вялікую колькасць пытанняў, згрупаваных згодна з акрэсленым ключом (напр. праграмы курса, раздзелаў падручніка). КАЛІ ТЫ ЗДОЛЕЎ ДАЙСЦІ ДА ГЭТАГА ЭТАПУ БЕЗ ВЫПРАЎЛЕННЯ ПАМЫЛАК, ГЭТА АЗНАЧАЕ, ШТО ЎДАЛОСЯ ЎСТАНАВІЦЬ ЗЛУЧЭННЕ З СЭРВЕРАМ З МЭТАЙ ІМПАРТАВАННЯ ПЫТАННЯЎ У MOODLE!
Калі ж з’явіліся нейкія памылкі, тады паспрабуй выкарыстаць інфармацыю, якая змешчана ніжэй. ODBC Socket server выкарыстоўвае порт 9628 дзеля адкрыцця socket і замены дадзеных, прымяняючы пытанні ў форме XML, каб атрымаць вынікі ў XML. Праграма (клас) якая імпартуе файл, пераўтварае гэты XML файл і выкарыстоўвае яго так, як бы працэс пераносу адбываўся на лакальным камп'ютэры.