mirror of
https://github.com/moodle/moodle.git
synced 2025-03-12 11:49:49 +01:00
32 lines
3.2 KiB
HTML
32 lines
3.2 KiB
HTML
Паведамленні могуць ацэньвацца, карыстаючыся шкалой, якая заснавана на тэорыі аб'ектыўнага і суб'ектыўнага пазнання.

Гэтая тэорыя можа дапамагчы Вам зірнуць на стасункі паміж людзьмі па-новаму. Яна апісвае два розныя шляхі, па якіх мы можам ацэньваць і вывучаць розныя аб'екты.

Кожны з нас можа выкарыстаць абодва гэтыя метады ў розных сітуацыях і ў розных прапорцыях. Уявім у якасці прыкладу двух людзей, першы больш аб'ектыўны даследчык (Ян), а другая больш суб'ектыўная (Ружана).

Яну даспадобы заставацца па магчымасці больш "аб'ектыўным", не далучаючы свае пачуцці і эмоцыі. Падчас дыскусіі з іншымі людзьмі, якія маюць адрозную думку, яму падабаецца адстойваць свой пункт гледжання, карыстаючыся логікай, для знаходжання пралікаў у развагах апанентаў. Ён з крытыкай ставіцца да новых ідэяў, пакуль яны не стануць даказанымі фактамі з крыніцаў, якія заслужваюць даверу: кніг, паважаных настаўнікаў або ягонага асабістага досведу. Ян - яркі прыклад аб'ектыўнага даследчыка.

Ружана больш чуллівая да акружаючых людзей. Яна настолькі чуллівая, што мае тэндэнцыю выслухваць і задаваць удакладняючыя пытанні да таго моманту, пакуль не " зразумее прадмет спрэчкі з пункту гледжання апанента ". Яна навучаецца, карыстаючы досвед іншых людзей. У стасунках з апанентамі, яна імкнецца пазбягаць канфрантацыі. Ружана - яркі прыклад  суб'ектыўнага даследчыка.

У прыведзеным прыкладзе дзяўчына прадстаўлена як суб'ектыўны вучань, юнак - як аб'ектыўны. У рэальным свеце існуюць менавіта такія тэндэнцыі, хаця, даволі часта, сустракаюцца выключэнні.

У групе заснаванай на супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе, было бы надзвычай добра, калі б кожны валодаў абодвума відамі пазнання.

У кожнай канкрэтнай сітуацыі, напрыклад у форумах, імкніцеся ацаніць паведамленні студэнтаў, сыходзячы з гэтых двух крытэрыяў. Магчыма, гэта дапаможа дапамагчы Вам зразумець кожнага з вучняў і стварыць добрую атмасферу для навучання.

Вы можаце даведацца больш аб выкладзеных вышэй ідэях:

Belenky, M.F., Clinchy, B.M., Goldberger, N.R., & Tarule, J.M. (1986). Women's ways of knowing: the development of self, voice, and mind. New York, NY: Basic Books.

Clinchy, B.M. (1989a). The development of thoughtfulness in college women: Integrating reason and care. American Behavioural Scientist, 32(6), 647-657.

Clinchy, B.M. (1989b). On critical thinking & connected knowing. Liberal education, 75(5), 14-19.

Clinchy, B.M. (1996). Connected and separate knowing; Toward a marriage of two minds. In N.R. Goldberger, Tarule, J.M., Clinchy, B.M. &

Belenky, M.F. (Eds.), Knowledge, Difference, and Power; Essays inspired by “Women’s Ways of Knowing” (pp. 205-247). New York, NY: Basic Books.

Galotti, K. M., Clinchy, B. M., Ainsworth, K., Lavin, B., & Mansfield, A. F. (1999). A New Way of Assessing Ways of Knowing: The Attitudes Towards Thinking and Learning Survey (ATTLS). Sex Roles, 40(9/10), 745-766.

Galotti, K. M., Reimer, R. L., & Drebus, D. W. (2001). Ways of knowing as learning styles: Learning MAGIC with a partner. Sex Roles, 44(7/8), 419-436.